У Гомелі на вакзале сядзенне "ўзяло ў закладнікі" мужчыну (фота)
27.09.2018 11:42
—
Разное
Фота: http://gomel.mchs.gov.by
У Гомелі на чыгуначным вакзале ў зале чакання мужчына пачаў клікаць на дапамогу. Здарэнне адбылося каля 4-й гадзіны ночы 27 верасня. Высветлілася, што левая рука 61-гадовага жыхара Баранавічаў аказалася заблакаваная ў металічнай канструкцыі сядзення.
На месца прыехалі ратавальнікі, якія з дапамогай гідраўлічнага інструмента вызвалілі "закладніка". Патрэбы ў медыцынскай дапамозе пасажыр не меў, інфармуе прэс-служба МНС.