У Галерэі КХ пройдзе публічная дыскусія "Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства"

Источник материала:  
27.09.2018 11:46 — Разное

Галерэя сучаснага мастацтва, безумоўна, самае чаканае месца для такой размовы. Але што можна сказаць пра ролю мастацтва ў грамадстве, у вялікім свеце па-за межамі такіх прастораў і інстытуцый? Хіба адмыслоўцы ў гэтай галіне сапраўды маюць нейкую вагу, могуць рэальна ўплываць на сацыяльныя працэсы, быць палітычынымі суб’ектамі? Праца, якую робяць людзі ад мастацтва і культуры часам не ўспрымаецца, як нешта надзвычай важнае, але хутчэй як нейкі бонус да эканомікі, палітыкі, належнай сацыяльнай арганізацыі. Разам з тым свет немагчмы без такой працы, яна пранітоўвае ўсе сферы чалавечага жыцця, стварае нейкую аснову, якую часам цяжка заўважыць за нагрувашчваннем будзёных справаў і патрэбаў.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news59181.php

У Галерэі КХ пройдзе публічная дыскусія "Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства"

Сучаснасныя мастацкія практыкі між тым бываюць вельмі ўцягнутымі ў пытанні грамадства і палітыкі, працуюць з актуальнымі выклікамі, спрабуюць асэнсаваць тыя з’явы, з якімі сутыкаецца свет. Мастачкі і мастакі часта абіраюць для сябе актыўную ролю тых, хто нясе перамены, змяняе свет да лепшага – як бы гэта не гучала і якія б рэальныя вынікі не прыносіла.

Насамрэч мы маем справу ня толькі з асобнымі творцамі, аднак з цэлай сістэмай разнастайных актараў, са спецыялістамі рознага кшталту, мастацтвазнаўцамі, куратарамі, арт-мэнэджэрамі. Поле ў тым ліку ўключае ў сябе студэнта мастацкай вучэльні і дырэктарку галерэі, наведвальніка вернісажаў і калекцыянерку каталогаў і альбомаў рэпрадукцый. Так ці інакш гэтая сфера закранае кожную і кожнага з нас.

У нядзелю, 30 верасня 2018, ў Галерэі КХ пройдзе публічная дыскусія "Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства", падчас якой 

будзе абмеркаваны статус мастацкай працы ў грамадстве, яе патэнцыял для ініцыявання пераменаў, ролю спецыялістак і спецыялістаў у гэтым працэсе, іх магчымасці і праблемы. А таксама тое, як уся гэтая прафесійная кухня ўспрымаецца аўдыторыяй і тымі, хто ў гэтую аўдыторыю не ўваходзіць.


У дыскусіі вазьмуць удзел:
Аксана Гайко, рэжысэрка, акторка, дырэктарка тэатра Крылы Халопа і прасторы КХ (Берасце).
Ганна Чыстасердава, арт-мэнэджэрка, арт-дырэктарка галерэі сучаснага мастацтва Ў (Мінск);
Лінда Тэдсдоттэр, мастачка, незалежная куратарка (Гётэборг);
Нільс Клаэссан, мастак, даследчык у Каралеўскім інстытуце мастацтва (Стакгольм).
Мадэратар – Аляксей Талстоў, мастак, куратар.

Мова дыскусіі – беларуская, руская, ангельская. Прадугледжаны пераклад.

Дыскусія пройдзе ў межах міжнароднага даследчага праекту STATUS: роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства. Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы Шведскага Інстытута.

Уваход на мерапрыемства вольны. 

Яндекс.Метрика