Якасць друку газет і асаблівасці беларускамоўных артыкулаў на старонках мясцовых выданняў: абласны інавацыйны медыякластар працягвае актыўна працаваць

Источник материала:  
26.09.2018 — Разное

Якасць друку газет і асаблівасці беларускамоўных артыкулаў на старонках мясцовых выданняў: абласны інавацыйны медыякластар працягвае актыўна працаваць

Галоўныя рэдактары абласной і раённых СМІ, а таксама спецыялісты, адказныя за выпуск газет,  чарговы раз сустрэліся на занятках абласнога інавацыйнага медыякластара. Удзел у рабоце семінара-практыкума прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі албвыканкама Аляксандр Вярсоцкі і яго намеснік Сяргей Шумейка. 

На папулярнасць таго ці іншага выдання  ў немалой ступені ўплывае якасць паліграфічнага выканання. Канулі ў лету тыя часы, калі каляровая газета адсутнічала па вызначэнню. Сёння ўсе рэдакцыі вобласці выпускаюць менавіта такі прадукт, а ён, безумоўна, падабаецца чытачам, што ўплывае ў тым ліку і на тыраж. Аднак якасць поўнакаляровых газет часта астаўляе жадаць лепшага. Тэхнічных і тэхналагічных прычын таму шмат. 

Прадметнай і інфарматыўнай  была размова ўдзельнікаў кластара з супрацоўнікамі Гродзенскай тыпаграфіі – менавіта тут друкуецца абласная і большасць раённых выданняў. У фармаце адкрытага дыялогу прайшло абмеркаванне пытання паляпшэння якасці друку газет.  На канкрэтныя пытанні і заўвагі па найбольш хвалюючых праблемах з боку спецыялістаў, адказных за выпуск газет, рэкамендацыі далі галоўны інжынер Гродзенскай тыпаграфіі Васілій Суддзя, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Марына Кукаль, а таксама спецыялісты розных аддзелаў тыпаграфіі. 

Якасць друку газет і асаблівасці беларускамоўных артыкулаў на старонках мясцовых выданняў: абласны інавацыйны медыякластар працягвае актыўна працаваць

–    Менавіта ў фармаце дыялогу можна выпрацаваць аптымальныя падыходы да вырашэння любога пытання, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі албвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. – Сённяшняя сустрэча вельмі прадметная. Па яе выніках спецыялісты тыпаграфіі распрацуюць практычныя рэкамендацыі для рэдакцый, якіх трэба будзе прытрымлівацца пры дадрукавай падрыхтоўцы газет, каб палепшыць якасць друку. 

Якасць друку газет і асаблівасці беларускамоўных артыкулаў на старонках мясцовых выданняў: абласны інавацыйны медыякластар працягвае актыўна працаваць


У сваю чаргу калегі з Гродзенскай тыпаграфіі прапанавалі спецыялістам раённых газет, адказных за выпуск, прыехаць на стажыроўку да іх спецыялістаў, каб непасрэдна па кожнай газеце даць практычныя рэкамендацыі.    
*** 
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з пачатку заснавання медыякластара актыўна супрацоўнічае са СМІ Гродзеншчыны. Сёння сваімі навуковымі назіраннямі з галоўнымі рэдактарамі і супрацоўнікамі мясцовых выданняў дзялілася кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры журналістыкі Ірына Піваварчык. Яна прывяла канкрэтныя прыклады памылак, з якімі можна сустрэцца пры напісанні ці перакладзе артыкулаў на беларускую мову, адказала на спрэчныя пытанні ўдзельнікаў.  

Якасць друку газет і асаблівасці беларускамоўных артыкулаў на старонках мясцовых выданняў: абласны інавацыйны медыякластар працягвае актыўна працаваць
Якасць друку газет і асаблівасці беларускамоўных артыкулаў на старонках мясцовых выданняў: абласны інавацыйны медыякластар працягвае актыўна працаваць

Сустрэча стала карыснай не толькі для пішучых супрацоўнікаў газет, якія імкнуцца да стварэння якаснага беларускамоўнага кантэнта, але і для тэхнічных рэдактараў. 

Якасць друку газет і асаблівасці беларускамоўных артыкулаў на старонках мясцовых выданняў: абласны інавацыйны медыякластар працягвае актыўна працаваць

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ 

«Задача найти и поддержать талант»: председатель Белтелерадиокомпании Иван Эйсмонт встретился со студентами кафедры журналистики ГрГУ имени Янки Купалы 

В Гродно открылась вторая школа журналистики «Мастерская BY-RU» 

XIII Белорусский международный медиафорум проходит в Минске

 
Іна БЫЧАК, Ганна РАДЗЮК, фота Арцёма ТУРЛАЯ

←Кудрин стал доктором экономических наук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика