У чацвер чакаюцца кароткачасовыя дажджы, будзе да +10
26.09.2018 15:17
—
Разное
Фота: pixabay.com
27 верасня ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Уначы і зранку ў многіх раёнах дажджы, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні моцны парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад +4 да +10, удзень ён падымецца да 12-18 градусаў цяпла.
Дарэчы, на пятніцу, 28 верасня, сіноптыкі прагназуюць моцны парывісты вецер — парывамі да 15-20 метраў за секунду.