Выбух на "Магілёўдрэве": пацярпелі 6 чалавек
25.09.2018 21:35
—
Разное
Фота: belintegra.by
Выбух на "Магілёўдрэве": пацярпелі 6 чалавек (4 мужчыны і 2 жанчыны). Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на МНС, здарэнне адбылося ў аўторак, 25 верасня ў 18:30. Пакуль дакладна невядома, што адбылося на прадпрыемстве. Сведкі кажуць пра "хлапок, выбух". На месцы працуе камісія. Пацярпелых шпіталізавалі (5 з іх — у рэанімацыі).
Партал tut.by паведамляе, што выбух адбыўся ў фарбавальнай камеры.
Сайт mogilev.online дадае, што пасля выбуху на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве пачаўся пажар. У траіх пацярпелых сур'ёзныя апёкі.