Асіповічы: хроніка здарэнняў

Источник материала:  
25.09.2018 — Разное

РАУС

На мінулым тыдні ў бальніцу дастаўлена нецвярозая жанчына, якую малатком збіў сужыцель. Паступілі паведамленні ад вясковай пенсіянеркі і 25-гадовай гараджанкі, якім нецвярозыя сын і муж адпаведна пагражалі забойствам металічнай трубой і кухонным нажом. У жыхара в. Углата канфіскавана 5140 кг лому чорнага металу без адпаведных дакументаў.

РАСК

У ноч на 19 жніўня ў п. Ялізава невядомая асоба з хуліганскіх намераў пашкодзіла лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля.

18 верасня ў лясным масіве недалёка ад вул. Юбілейнай 41-гадовы пад прымусам гвалту выкраў у 19-гадовага мясцовага жыхара 35 рублёў.

Жыхар в. Рэпішча 6 ліпеня пранік праз незачыненае акно ў складское памяшканне прыватнага прадпрыемства і выкраў 2 “кубы” дубовай вагонкі коштам 4668 руб.

У ноч на 5 верасня бабруйчанін выкраў з аўтамабіля на вул. Дзяржынскага 4 каўпакі літых дыскаў коштам 60 руб.

ДАI

Увага! Па 30 верасня праводзіцца комплекс прафмерапрыемстваў па прапагандзе выкарыстання флікераў сярод пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў.

Дэпартамент аховы

За парушэнне ПДР прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 7 чалавек, з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах — 8, здзяйсненне дробнага хуліганства — 2, іншыя правапарушэнні — 4.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства. Узбуджана крымінальная срава ў дачыненні да 2 раней не судзімых асіпаўчан, якія 6 верасня на тарфяным кар’еры каля аг. Карытнае з дапамогай незаконных прылад здабылі 51 асобіну рыбы, чым нанеслі шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 6345 руб. 50 кап.

←Режиссер рассказал, почему последний клип "Ленинграда" провалился

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика