У ноч на 26 верасня ў Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі
25.09.2018 12:45
—
Разное
![У ноч на 26 верасня ў Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі](http://www.21.by/pub/news/2018/09/1537875640942887.jpg)
Фота: pixabay.com
26 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы ападкаў пераважна не чакаецца, удзень па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, днём парывісты, па паўночна-заходняй частцы — моцны парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа 1-6 градусаў цяпла, месцамі чакаюцца замаразкі да 0...-3. Удзень паветра прагрэецца да 9-15 вышэй за нуль.