Каманда вадзіцеляў Смаргонскага аўтапарка заняла першае месца на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства

Галоўны суддзя дае каманду “На старт!”
Каб разлічваць на ўзнагароды, канкурсантам неабходна з мінімальнай колькасцю памылак выканаць шэраг практыкаванняў: заехаць заднім ходам на стаянку, не збіўшы металічныя стойкі, тое ж самае зрабіць і на крузе, загнаць аўтобус альбо фуру ў імправізаваны цесны бокс, добра праехаць “змейку”, зняць на хаду са стойкі абруч і павесіць яго на другую стойку, удала праехаць па каляіне і на фінішы спыніцца ў строга вызначаным месцы. На жаль, не ўсім вадзіцелям удалося пазбегнуць памылак, на іх колькасць паўплывалі хваляванне і спешка, таму што затрачаны час суддзі таксама ўлічвалі.
Калі закончыліся спаборніцтвы, і журы падвяло вынікі, то лепшай аказалася каманда вадзіцеляў аўтапарка №17. Яна заняла першае месца.

Паркоўка на стаянку заднім ходам.

Заезд у бокс.

Выкананне практыкавання “Круг”.

“Змейка” заднім ходам.

Надзяванне абруча на стойку.

Перадача эстафетнай палачкі.

Фура заязджае ў бокс заднім ходам.

На фінішы вадзіцель грузавіка крыху не даехаў да цэнтра круга.

Перад удзельнікамі абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства вадзіцеляў аўтапаркаў выступаюць чарлідэры з Гродна.

Чарлідэры.

Уручэнне ўзнагарод пераможцам і прызёрам.

На п’едэстале гонару. Першае месца зяняла каманда вадзіцеляў аўтапарка №17.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.