У ЗША абрынуўся мост, дзясяткі вагонаў цягніка ўпалі ў раку (фота, відэа)
24.09.2018 17:51
—
Разное
Фота: Reuters
У ЗША ў штаце Агаё абрынуўся чыгуначны мост, два дзясяткі вагонаў цягніка ўпалі ў раку (агулам іх было 95). На шчасце, гэта быў таварны, а не пасажырскі цягнік. У вагонах везлі прамысловы пясок і соевы алей. Фотаздымкі з месца здарэння апублікавала інфармацыйнае агенцтва Reuters. Дадзеных пра пацярпелых няма.