Хлопец трапіў пад цягнік на чыгуначнай станцыі "Інстытут Культуры" ў Мінску
Станцыя "Інстытут Культуры". Фота: minsk-metro.net
У Мінску на чыгуначнай станцыі "Інстытут Культуры" пад грузавы цягнік трапіў 22-гадовы жыхар сталіцы. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавяла інспектар прафілактыкі Мінскага АУС на транспарце Аксана Ульчыц.
Гэты выпадак здарыўся 14 верасня каля 22.30. Малады чалавек знаходзіўся проста ў чыгуначнай каляіне. Машыніст цягніка падаваў гукавы сігнал, але хлопец на яго не рэагаваў. Хаця машыніст ужыў экстраннае тармажэнне, але ўсё адно збіў чалавека.
Дарэчы, пацярпелы выжыў. Яго шпіталізавалі ў лякарню хуткай дапамогі з дыягназам закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, шматлікімі ранкамі твару, лапатачнай і паяснічнай вобласці.
Пазней хлопец патлумачыў, што вяртаўся з працы і па дарозе выпіў гарэлкі. Ап'янеўшы, ён перастаў арыентавацца ў прасторы. Ён нават не разумеў, што знаходзіўся на чыгуначнай каляіне.