13-гадовая вымагальніца

Источник материала:  
21.09.2018 — Разное
13-гадовая вымагальніца
Неаднаразова мы папярэджвалі: сёння інтэрнэт – цудоўнае поле для розных хітруноў і падманшчыкаў. Выпадак, пра які хачу расказаць, вельмі красамоўна гэта пацвярджае.
В., школьніца з Івацэвічаў, размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы асабісты фотаздымак у купальніку, які не лепшым чынам дэманстраваў і падкрэсліваў яе формы. Праз самы кароткі час В. выдаліла фота, палічыўшы, што тут асабліва няма чым хваліцца, што яго можна толькі саромецца, але здымак не застаўся па-за ўвагай яе сяброўкі Д., у якой выспеў план па шантажу, і якая скапіравала фота.
План быў наступны: Д. стварыла новую старонку, зарэгістравалася пад выдуманым імем хлопца (назавём яго ўмоўна Кірыл). Гэты самы Кірыл праз пэўны час прысылае В. паведамленне: у мяне ёсць той самы здымак, дзе ты такая нязграбная і непрывабная. Калі ты не перакінеш мне 10 долараў, то гэтае фота будзе выкладзены мной у інтэрнэт “для шырокага выкарыстання”.

В. спужалася і згадзілася перадаць 10 долараў (свае дзявочыя зберажэнні), каб знішчыць “кампрамат”. Але як іх перадаць? Кірыл прапанаваў схему: маўляў, я знаёмы з тваёй сяброўкай Д., ты перадай грошы ёй, пасля яны трапяць мне. Усё прайшло як па маслу: Д., якая адначасова з’яўлялася Кірылам, паклала ў кішэню 10 долараў.
Але на гэтым спыніцца Д. не змагла, яна зноў вырашыла арганізаваць “лёгкія заробкі”, накіравала ад Кірыла яшчэ адно паведамленне, што, маўляў, трэба яшчэ грошы за здымак, але тут на разгубленыя паводзіны В. звярнула ўвагу яе маці, якая доўга не вагаючыся пазнаёмілася з перапіскай сваёй непаўналетняй дачкі і патэлефанавала ў міліцыю.

“Как рано мог он лицемерить!” – пушкінскія радкі згадваюцца, калі ўспамінаеш тое, як Д. трымала сябе, калі да яе наведаліся супрацоўнікі РАУС. Дзяўчыне на момант злачынства (а вымаганне, паводле арт. 208 Крымінальнага кодэкса Беларусі, – злачынства) было 13 гадоў і 10 месяцаў. Крымінальная адказнасць па гэтым артыкуле наступае з 14 гадоў. Дык вось Д. і адваката патрабавала, і смела парыравала ўсе вострыя пытанні, але пад ціскам улік усё скончылася тым, што расплакалася і прызналася, што Кірыл – гэта яна сама…  

Так, інтэрнэт-злачынствы ў наш час не рэдкасць. Наіўна думаць, што людзі стануць менш ім карыстацца, але кожны з нас павінен разумець: вашай памылкай і недасведчанасцю могуць скарыстацца розныя хітруны. 
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.
 
←Румас и Медведев встретились в Сочи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика