У чарадзе восеньскіх клопатаў — працаўнікі КСУП «Чырвоны баец»

Источник материала:  
21.09.2018 — Разное

У чарадзе восеньскіх клопатаў — працаўнікі КСУП «Чырвоны баец»

Перадавы механізатар Андрэй Новік заняты на ўборцы кукурузы на зерне.

У гэтыя цёплыя вераснёўскія дні рупліўцы палёў збіраюць плады сваёй нялёгкай працы. І паралельна клапоцяцца пра будучы ўраджай, будучыя надоі малака і прывагі жывёлы, праводзячы азімую сяўбу і нарыхтоўку кармоў. Восеньскімі клопатамі заняты зараз і працаўнікі КСУП “Чырвоны баец”, дзе мы пабывалі заўчора.
Кіпіць работа на кукурузных палетках. Пачалі ў гаспадарцы ўборку кукурузы на зерне. Як нам расказаў галоўны аграном Мікалай Шчур, з 3 першых га намалочана 21,1 т, ураджайнасць — на ўзроўні 70 ц/га. На гэтым участку старанна працуе Андрэй Новік, які падчас жніва быў адным з лепшых у “Чырвоным байцы” па намалоту збажыны. На адвозцы зерня задзейнічаны Юрый Іваніцкі.

З самых першых дзён верасня ў гаспадарцы актыўна ўключыліся ў нарыхтоўку сіласу для будучай зімоўкі грамадскага пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Для гэтых мэтаў “каралева палёў” убрана на 108 га,
у траншэі закладзена 3327 т сакавітай масы. На той дзень яшчэ засталася скасіць кукурузную “сцяну” на 242 га.


У чарадзе восеньскіх клопатаў — працаўнікі КСУП «Чырвоны баец»

Віталь Бяляўскі і Павел Букаты старанна працуюць на нарыхтоўцы сіласнай кукурузнай масы.

Шчыруе на кормаўборачным камбайне Віталь Бяляўскі. Не дапускаюць прастояў яго сельгас­машыны вадзіцелі і механізатары, якія заняты на адвозцы: Аляксандр Ермалаеў, Мікалай Аляксееў, Павел Букаты, Аляксандр Муха. Свежую духмяную масу яны хутка дастаўляюць да месцаў закладкі, якая вядзецца з улікам неабходных тэхналагічных патрабаванняў.
Актыўнымі тэмпамі вя­дзецца закладка новага ўраджаю. Азімую пшаніцу пасеялі ўжо, яна заняла 277 га. З іх 260 га адве­дзена на зерне, а 17 га — на зялёны корм для жывёлы. Усяго ж азімы клін на палях гаспадаркі зойме 797 га.
А яшчэ у мясцовым са­дзе паспеў багаты ўраджай яблык. Садавіна ўбрана на 15 га, з якіх атрымана 185 т. Яблыкі адпраўлены на Кіраўскі харчовы камбінат.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

←Марин Ле Пен отказалась проходить психиатрическую экспертизу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика