У Баранавіцкім раёне сужыцель да смерці збіў жанчыну

Источник материала:  
21.09.2018 11:57 — Разное
Фота: pixabay.com

У Баранавіцкім раёне ў аграгарадку Крошын сужыцель да смерці збіў жанчыну. Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, здарэнне адбылося ўдзень у сераду, 19 верасня. Труп жанчыны знайшлі ў яе доме. Паводле папярэдняй інфармацыі, канфлікт узнік пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў. Зламысніка затрымалі, яму 32 гады. Мужчына нідзе не працуе. Загінулай было 39 гадоў.

Сайт intex-press.by паведамляе са слоў мясцовых жыхароў, што жанчына сама паспела выклікаць міліцыю. Гэта падобна на праўду, паколькі праваахоўнікі аператыўна прыехалі на месца здарэння.

←"Увела из семьи?": Маликов вышел под руку с полуголой Бузовой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика