Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

Источник материала:  
21.09.2018 — Разное
Раней судзімы мясцовы жыхар зайшоў у магазін “Капеечка”, які знаходзіцца ў мікрараёне Усходнім, і ўкраў адтуль бутэльку гарэлкі.

*       *       *

У вёсцы Байбы гараджанін прысвоіў чужы шурупавёрт. І ў Смаргоні па вул. Цыялкоўскага з гаспадарчай пабудовы таксама знік гэты электрычны інструмент. Напэўна, людзі не хочуць цяпер закручваць шурупы адвёрткай.

*       *       *

Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

У доме №51 па вул. Юбілейнай з кватэры жанчыны нехта ўкраў 125 рублёў і мабільны тэлефон. Грошы ляжалі ў кашальку, а кашалёк – у сумачцы. Узбуджана крымінальная справа.

*       *       *

Паблізу Міхневіч у лесе, каля вадаёма, неўстаноўлены пакуль злодзей прыхапіў з сабой 5 рыбалоўных вудачак, скрынку з рыбалоўнымі прыналежнасцямі, якія належалі жыхару горада Маладзечна.

*       *       *

Жыхарка Мінска, ваеннаслужачая, у вёсцы Снігяны нашага раёна перавозіла на багажніку веласіпеда, які не быў абсталяваны спецыяльным сядзеннем, свайго малалетняга сына. Падчас руху хлопчык упаў і ўдарыўся аб асфальт, атрымаў цяжкія цялесныя траўмы.

*       *       *

Гараджанін украў у сваёй сужыцелькі банкаўскую пластыкавую картку і пры яе дапамозе купляў у розных магазінах харчовыя прадукты і спіртныя напіткі. Аматара пажывіцца за чужы кошт чакае лава падсудных.

*       *       *

Нехта ўкраў каля 11 кіламетраў кабелю, які быў пракладзены паміж дзвюма мясцовымі вайсковымі часцямі. Злодзея шукаюць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

*       *       *

Злачынца залез у будуемы дом, які знаходзіцца ў вёсцы Наваспаск, і ўкраў адтуль электрарухавік, шурупавёрт, электралобзік, электраміксер, катушку з падаўжальнікам, дэкаратыўны свярдзёлак-насадку, якія належалі мясцоваму фермеру. Пазней было ўстаноўлена, што паквапіўся на чужое дабро жыхар гэтай жа вёскі.

*       *       *

З акна свайго пакоя, які знаходзіцца на пятым паверсе інтэрната па вул Сініцкага, пры вывешванні бялізны на бялізнавыя шнуры выпала жанчына. Са шматлікімі траўмамі пацярпелую шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.

*       *       *

Пенсіянер са Смаргоні спрабаваў здаць у БПС-Ашчадбанку 5-тысячную падробленую расійскую грашовую купюру. Калі яго затрымалі, патлумачыў, што атрымаў яе пры разліку за работу ў Расіі.

*       *       *

Жыхар нашага горада, студэнт Маладзечанскага політэхнічнага каледжа, наехаў аўтамабілем на пешахода, які пераходзіў вуліцу Леніна па нерэгулюемым пешаходным пераходзе, пашкодзіў электрычны слуп з ліхтаром і частку агароджы прыватнага дома. Траўміраванага пешахода даставілі ў бальніцу, дзе ён памёр. Узбуджана крымінальная справа.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 

←Скончался президент Вьетнама Чан Дай Куанг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика