Інфармацыйна-прапагандысцкая група – на Смаргонскім вузле электрасувязі

Источник материала:  
21.09.2018 — Разное
20 верасня ў адзіны дзень інфармавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Бажыдаем наведалася да мясцовых сувязістаў. Сустрэча адбылася ў зале занальнага вузла электрасувязі. У ёй прынялі ўдзел і мясцовыя паштавікі.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група – на Смаргонскім вузле электрасувязі

Аб справах у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, будаўніцтве, іншых сферах народнай гаспадаркі расказаў Аляксандр Рыгоравіч.

Начальнік занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марына Турэйка паведаміла аб выпадках шаленства дзікіх жывёл на тэрыторыі раёна, заражэнні людзей вірусам імунадэфіцыту чалавека, небяспецы падхапіць кляшча падчас паходу ў лес па грыбы, вакцынацыі супраць грыпу.

Прадстаўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях распавёў аб сітуацыі з пажарамі і гібеллю людзей на іх. А спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Траскоўская - аб шкоднай расліне залатарнік, якую людзі па няведанні высаджваюць на сваіх прысядзібных і дачны ўчастках.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група – на Смаргонскім вузле электрасувязі

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←МТС запустил "Безлимит на YouTube" за 4,5 рубля в месяц

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика