Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам “Смаргоньгаза”
21.09.2018
—
Разное
20 верасня інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з працоўным калектывам “Смаргоньгаза”.
Аб дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна расказаў намеснік дэрэктара РУП “ЖКГ” Ігар Стрэльчанка.
Галоўны інжынер ЖРЭСа Іван Старавойтаў паведаміў аб тым, якія работы выконвае жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба.
Першы намеснік начальніка РАНС Эдвард Міхалькевіч звярнуў ўвагу прысутных на няўхільнае выкананне пажарных правілаў. А першы намеснік начальніка РАУС Іван Руткоўскі расказаў аб крымінагеннай сітуацыі ў раёне.
З пэўнай інфармацыяй выступілі таксама намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Казімір Цярэшка і начальнік аддзела працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Харужык.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.