У Мінску затрымалі серыйнага кішэнніка

Источник материала:  
20.09.2018 17:34 — Разное
У Мінску затрымалі серыйнага кішэнніка
Фота: pixabay.com

У Мінску затрымалі серыйнага кішэнніка. 35-гадовы мужчына здзяйсняў крадзяжы ў розных раёнах сталіцы, у тым ліку і ў метрапалітэне. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС Мінска Алена Свірыдава, на след зламысніка праваахоўнікі выйшлі пасля заявы жыхаркі сталіцы. У яе з заплечніка знік кашалёк з 45 рублямі. Дзе гэта адбылося, жанчына не змагла дакладна сказаць, але міліцыянеры высветлілі, што кашалёк скралі ў метро.

Была высветлена асоба зламысніка. Раней мінчук неаднаразова меў праблемы з законам, быў асуджаны за здзяйсненне аналагічных дзеянняў. Цяпер жа ён здзейсніў цэлую серыю крадзяжоў у Цэнтральным, Фрунзенскім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж", мужчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

←В Беларуси планируют открыть кампус одного из ведущих китайских университетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика