У жыхара Ліды скралі тысячы долараў, якія ён захоўваў не ў банку, а ў банцы
20.09.2018 17:59
—
Разное
![У жыхара Ліды скралі тысячы долараў, якія ён захоўваў не ў банку, а ў банцы](http://www.21.by/pub/news/2018/09/1537461951363603.jpg)
Здымак з архіву.
49-гадовы жыхар Ліды захоўваў свае зберажэнні не ў банку, а ў пластыкавай банцы. Яна стаяла на паліцы ў яго гаражы і працяглы час ніякіх праблемаў не ўзнікала. Але нядаўна валюта знікла: невядомы падабраў ключ ад замка дзвярэй гаража.
Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, у банцы захоўвалася 5500 долараў. Па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа.