18 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі былі падведзены вынікі рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Шчасце жыць у мірнай краіне!», арганізаваным «Беларускім фондам міру». Работа навучэнкі Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Кацярыны Багатыровай была адзначана Дыпломам ІІ ступені.
Яшчэ ў сакавіку выкладчык беларускай мовы і літаратуры Ганцавіцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Валянціна Хваль накіравала ў Брэст паэтычную гісторыю сваёй выхаванкі Кацярыны Багатыровай. У вершы таленавітая дзяўчына сваё паняцце шчасця ўклала ў рознакаляровую, мірную палітру і рыфмаваным радком рассказала пра мір – багацце, якое трэба абавязкова берагчы.
Больш падрабязна чытайце ў суботнім нумары газеты «Савецкае Палессе» за 22 верасня.