Беларусы везлі з Расіі 1000 літраў спірту, і міліцыя спачатку яго не знайшла
19.09.2018 19:11
—
Разное
![Беларусы везлі з Расіі 1000 літраў спірту, і міліцыя спачатку яго не знайшла](http://www.21.by/pub/news/2018/09/1537374882725996.jpg)
Фота: uvd-mo.gov.by
Два 30-гадовыя жыхары Маладзечна прывезлі з Расіі 1000 літраў спірту. Міліцыя за імі сачыла з лета і чакала гэты транспарт (была аператыўная інфармацыя, што мужчыны нелегальна гандлююць алкаголем, асцярожна падбіраюць кліентаў). Але калі ўначы ў Барысаўскім раёне быў спынены мікрааўтобус "Форд-Транзіт", у ім нічога не было. Аднак кантрабандыстаў выдаў устойлівы пах спірту ў салоне. Высветлілася, што схованка была абсталяваная ў прасторы паміж дахам і столлю. Там знайшлі 200 5-літровых пластыкавых каністраў з вадкасцю. Яе адправілі на экспертызу.
Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці адзначае, што па выніках экспертызы маладзечанцам могуць прызначыць штраф да 100 базавых велічынь (2450 рублёў).