Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі
Паважаныя аматары гісторыі роднага краю! 20 снежня 2018 года Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей сумесна з кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БДСГА праводзяць чарговую раённую краязнаўчую канферэнцыю «Бацькаўшчына». Прымеркавана яна да Года малой радзімы.
У канферэнцыі могуць прыняць
удзел навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк горада і раёна, настаўнікі агульнаадукацыйных і мастацкіх школ і ўсе, хто цікавіцца ці займаецца гісторыяй сваёй роднай старонкі.
Прапануюцца традыцыйныя тэмы навуковых даследаванняў:
- Гісторыя акадэміі, сельскагаспадарчай навукі і адукацыі;
- Гісторыя, археалогія і этнаграфія Горацкага раёна;
- Літаратурныя традыцыі Горацкага краю.
Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская. Па выніках будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 3 снежня накіраваць на адрас аргкамітэта наступныя матэрыялы:
— аддрукаваны экзэмпляр матэрыялаў выступлення, падпісаны аўтарам (для студэнцкіх работ абавязковы подпіс выкладчыка);
— матэрыялы выступлення ў электронным варыянце (Е-mail або электронны носьбіт).
Патрабаванні да публікацыі:
аб’ем 2-3 поўных старонкі (фармат А5, арыентацыя кніжная, тэкставы рэдактар MicrosoftOffice Word 2007 або больш ранні; палі злева і справа — 2,0; зверху — 2,2; знізу — 2,6; міжрадковы інтэрвал адзінарны, шрыфт — Times New Roman — 10 pt, табліца (пры наяўнасці) — 8 pt, літаратура (не менш двух крыніц) — 8 pt.
Матэрыялы прымаюцца па адрасе: Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, вул Крупскай, д. 3, e-mail: musej@tut.by
Тэлефон для даведак: 5-93-19.
Інфармацыя аб канферэнцыі даступная па адрасе: http://www.baa/by.
Аргкамітэт.