У ходзе сумеснага распіцця спіртных напояў…...

Источник материала:  
18.09.2018 — Разное
У ходзе сумеснага  распіцця спіртных напояў…...

 Гэтае крымінальнае здарэнне мела месца ў Івацэвічах. Ужо немаладыя людзі, сужыцелі: 56-гадовы жыхар райцэнтра, работнік ААТ “Новыя Стайкі” Г. і 57-гадовая жанчына, пенсіянерка, селі разам распіваць спіртныя напоі. Але калі ў цвярозым стане іх гутарка была спакойнай і прадказальнай, то пасля ўжывання алкаголю тон іх застольнай бяседы стаў іншым.


Жанчына стала абвінавачваць мужчыну, што ён “ходзіць налева”, што ён здраднік і схільны да блуду. Сварка паднялася да такога градуса, што мужчына схапіў нож і ўдарыў сваю сабутэльніцу ў жывот. З цяжкім пранікаючым раненнем яна трапіла на бальнічны ложак, а яе сужыцель зараз знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Івацэвічах. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.

Гэтая гісторыя – “класіка жанру” крымінальных здарэнняў, якія суправаджаюцца бойкамі, панажоўшчынай, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў... І найчасцей яны здараюцца ў сямейна-бытавой сферы. 
Так, некалькі тыдняў таму 44-гадовая П., жыхарка вёскі Скураты, у ходзе сумеснага распіцця спіртных напояў падчас узніклай сваркі нанесла ўдар нажом К., 66-гадоваму мясцоваму жыхару. І тут узбуджана крымінальная справа.

Міліцыя, канешне, не можа не рэагаваць на падобны ўсплёск злачынстваў у сямейна-бытавой сферы. З пачатку года выпісана болей за 40 абаронных прадпісанняў – калі член сям’і сістэматычна злоўжывае алкаголем і скандаліць, то яму забараняецца наведваць дом (кватэру), дзе ён пражывае. Калі скандаліст наведвае жыллё, то яго забіраюць “на суткі” (прыкладна кожны чацвёрты парушае прадпісанне, прыходзіць дамоў і яго мы арыштоўваем).

Канешне, такіх злачынстваў стала б значна менш, калі б нашы грамадзяне праводзілі час разам, не злоўжываючы алкаголем. Вось лічба: каля 90 працэнтаў ад агульнай колькасці сямейных скандалістаў, якія былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, знаходзіліся на момант скандалу ў стане алкагольнага ап’янення. 

І яшчэ. На жаль, у наш час многія жанчыны з’яўляюцца “арганізатарамі” застолляў, удзельнікамі “разборак”. Раней такога не было, а цяпер у ізалятары часовага ўтрымання Івацэвіцкага РАУС не меней трох жанчын можна бачыць кожны дзень. Ёсць над чым задумацца.
Яўген МІХНЮК, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Івацэвіцкага РАУС.  
←Биоаксессуары Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика