Паглядзіце, як завяршыўся трэці сезон летніх сельскіх дзён культуры

Источник материала:  
15.09.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У апошнюю нядзелю жніўня  ў гарадскім парку ўрачыста  завяршыўся трэці сезон  летніх сельскіх дзён культуры.

Цэлае лета кожную нядзелю ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры раёна прапаноўвалі ўвазе гледачоў свае канцэртныя праграмы, аб якіх мы расказвалі на старонках “НН”. У ліпені перад жыхарамі і гасцямі Нясвіжа выступілі артысты Гарадзейскага пасялковага дома культуры і Новагарадзейскага сельскага цэнтра культуры і адпачынку, Затур’янскага СДК і Слаўкаўскага СК, Салтанаўшчынскага СК і Лявонавіцкага СДК, а таксама — Астроўскага СДК. У жніўні — Аношкаўскага СДК і Аношкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, Завітанскага СКБ і Навасёлкаўскага СЦК і А, Карцэвіцкага і Сейлавіцкага СДК.

Паглядзіце, як завяршыўся трэці сезон летніх сельскіх дзён культуры

Фота 1

Паглядзіце, як завяршыўся трэці сезон летніх сельскіх дзён культуры

Фота 2

Паглядзіце, як завяршыўся трэці сезон летніх сельскіх дзён культуры

Фота 3

Паглядзіце, як завяршыўся трэці сезон летніх сельскіх дзён культуры

Фота 4

Апошнім канцэртам лета стаў фестываль “У культуры краю — душа народа”, прысвечаны Году малой радзімы. Гэта мерапрыемства стала сапраўдным музычна-мастацкім святам, у якім прынялі ўдзел не толькі лепшыя артысты, але і майстры народнай творчасці практычна з усіх куткоў раёна, і госці са Стаўбцоўшчыны.

У першым блоку канцэртнай праграмы ўвазе гледачоў былі прапанаваны нумары ў народнай эстэтыцы. Іх  прадставілі пад гарачыя аплыдысменты прысутных (фота 6) знакамітыя калектывы са званнем “народны”: ансамблі песні “Вяночак” і “Акцэнт” Сноўскага СЦК, “Млечны шлях” РЦК, “Лянок” Аношкаўскага СДК, “Згода” РЦНТ, ансамбль песні “Ланская бяседа” Лан-скага СДК, ансамблі песні “Забава” і танца — “Узорыца” (фота 5) ААТ “Гара-дзейскі цукровы камбінат”, узорны ансамбль гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” (фота 2) Аношкаўскай ДШМ. Не менш цёпла публіка вітала і іх калег па сцэне — вакальны ансамбль “Рэха” Завітанскага СКБ, ансамблі песні “Суседзі” Грыцкевіцкага СДК і “Каларыт” (фота 7) Сноўскага СЦК, жаночую вакальную групу “Спатканне” (фота 8) Астроўскага СДК, дуэты ў складзе Вольгі Александровіч і Дзяніса Яцкевіча, Жанны Чучман і Ігара Дубешкі, салістак Станіславу Вальчык (фота 4) і Марыну Мірончык.

Паглядзіце, як завяршыўся трэці сезон летніх сельскіх дзён культуры

Фота 5

Паглядзіце, як завяршыўся трэці сезон летніх сельскіх дзён культуры

Фота 6

Паглядзіце, як завяршыўся трэці сезон летніх сельскіх дзён культуры

Фота 7

Паглядзіце, як завяршыўся трэці сезон летніх сельскіх дзён культуры

Фота 8

Па-свойму захапляльным быў і наступны блок вялікага святочнага канцэрта — эстрадны. Тут гледачы ізноў з задавальненнем сустрэ-ліся з народнымі калектывамі “Узорыца”, “Забава” і “Млечны шлях”, гарачыя апладысменты панеслі за сабой са сцэны квартэт “Суквецце” Гарадзейскага пасялковага дома культуры, салістка Таццяна Мароз, дуэты ў складзе Аксаны Пяткевіч і Аляксандра Іванова (фота 3), Таццяна Кунігель і Аляксандра Герасімовіча, Ларысы Пархановіч і Івана Кухнаўца. А пра-нікнёнае сола на трубе (інструменце, вельмі складаным для сольнага выступлення), якое выканаў Кірыл Марыніч, стала проста незыбыўным падарункам для ўсіх аматараў добрай музыкі.

Завяршыла фестываль “У культуры краю — душа народа”, прысвечаны Году малой ра-дзімы, выступленне гасцей са Стаўбцоўшчыны — хора “Панямонь” Мікалаеўшчынскага СДК (фота 1).

Соф’я

ЛЮБАНЕЦ.   

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←МАЗ впервые в истории победил в международном ралли

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика