Следчыя высвятляюць, хто кіраваў "Маздай" падчас ДТЗ, у якім загінулі 2 чалавекі

Источник материала:  
14.09.2018 16:19 — Разное
Следчыя высвятляюць, хто кіраваў "Маздай" падчас ДТЗ, у якім загінулі 2 чалавекі
Фота: sk.gov.by

Следчыя высвятляюць, хто кіраваў "Маздай" падчас ДТЗ у Мінску, у якім загінулі 2 чалавекі. Як паведамляла Еўрарадыё, каля 7-й гадзіны раніцы 14 верасня на вуліцы Сядых легкавы аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і сутыкнуўся з дрэвам. На месцы здарэння ад атрыманых траўмаў памерлі 22-гадовы і 26-гадовы мужчыны, якія былі ў машыне.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, праваахоўнікамі высвятляюцца ўсе абставіны гэтага трагічнага здарэння, прызначаны экспертызы (будзе высветлена хуткасць, з якой ехала "Мазда", а таксама тое, ці не былі мужчыны ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення). Вядома, што абодва загінулыя раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці — іх лавілі падчас кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб".

←Страны Балтии и Польша одобрили техническую схему синхронизации ЛЭП, готовят заявку в ENTSO-E

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика