У Мінску шукаюць эксгібіцыяніста, які хуліганіў у грамадскім транспарце
14.09.2018 16:33
—
Разное
![У Мінску шукаюць эксгібіцыяніста, які хуліганіў у грамадскім транспарце](http://www.21.by/pub/news/2018/09/1536940134817262.jpg)
Здымак з архіву. Фота: delfi.ee
У Мінску шукаюць эксгібіцыяніста, які хуліганіў у грамадскім транспарце. Ён дэманстраваў палавыя органы і ў іншых грамадскіх месцах. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РУУС сталіцы Таццяна Кавалёва, хулігану на выгляд 25-28 гадоў, рост складае 175-180 см. Міліцыя распаўсюдзіла два яго фотаздымкі і просіць грамадзян дапамагчы ў высвятленні асобы зламысніка. Таксама праваахоўнікі спадзяюцца, што адгукнуцца пацярпелыя ад дзеянняў эксгібіцыяніста.