Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта
![кража велосипед.jpg Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта](http://www.21.by/pub/news/2018/09/1536922576501221.jpg)
Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу веласіпеда з двара дома па вул. Я. Коласа. Двухколавы транспартны сродак быў пакінуты без нагляду.
* * *
Супрацоўнікі міліцыі выявілі змяненне маркіровачнай панэлі ў аўтамабілі “Аўдзі”. Узбуджана крымінальная справа.
* * *
У Смаргоні з незамкнёнай кватэры дома па вул. Маладзёжнай злодзей украў чужы мабільны тэлефон. Гаспадар не падумаў аб мерах бяспекі.
* * *
Нехта сарваў замкі на дзвярах гаспадарчых пабудоў, якія знаходзяцца на падворку дачнага дома ў вёсцы Чухны, і ўкраў адтуль 3 электрарухавікі, столькі ж алюмініевых малочных бітонаў, 5 электрычных аўтаматаў, 6 малярных пэндзляў, 2 бутэлькі ацэтону, бутэльку газы, іншую маёмасць на агульную суму больш за 240 рублёў.
* * *
Неўстаноўлены злачынца пры дапамозе камп’ютарнай тэхнікі, якая мае выхад у сетку інтэрнэт, несанкцыянавана зайшоў на асабістую старонку “ВКонтакте”, якая належыць жыхарцы аграгарадка Солы.
Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.