З рассветаўскім размахам правялі чарговае жніво працаўнікі славутай гаспадаркі

Источник материала:  
14.09.2018 — Разное

З рассветаўскім размахам правялі чарговае жніво працаўнікі славутай гаспадаркі

Дырэктар ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскга Аляксандр Багель трымае ў руках сімвалічны сноп з каласоў новага ўраджаю, які яму быў уручаны падчас «Дажынак» у сельгаставарыстве

Трэці год запар у раённым спаборніцтве за дасягненне найбольшай ураджайнасці збожжавых і зернебабовых раслін з 1 бала-гектара пасяўной плошчы, выкананне пастаўкі збожжавых і зернебабовых раслін для рэспуб­ліканскіх дзяржаўных патрэб і іншых умоў спаборніцтва першае месца прысуджана ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Сярод пераможцаў у асабістых намінацыях большасць — таксама рассветаўцы: спецыялісты, камбайнеры, вадзіцелі, аператары сушыльнай гаспадаркі…

Агульны поспех стаў вынікам шчырай працы кожнага, хто быў задзейнічаны і на жніве, і на папярэдніх работах. А пачаўся шлях да ўраджаю-2018 яшчэ летась, калі на палях пад азімыя былі падабраны папярэднікі, у глебу ўнесены арганічныя і мінеральныя ўгнаенні. Ворыва і сяўба былі праведзены ў аптымальныя тэрміны з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў. Прадоўжыўся цыкл вясною, калі па такім жа прынцыпе палеткі засяваліся яравымі культурамі. А далей право­дзілася неабходная апрацоўка раслін — падкормка, абарона ад шкоднікаў і пустазелля, хімпраполка.
Агульны ўраджай, як і рэзультаты іншых спраў і пачынанняў залежыць ад зладжанай работы ўсяго калектыву — ад кіраўніка да радавых работнікаў. У гэтай сувязі трэба адзначыць карпатлівую і дакладную арганізацыйную работу дырэктара “Рассвета” Аляксандра Багеля, прафесійную кампетэнтнасць агранамічнай каманды сельгаспрадпрыемства ў саставе першага намесніка дырэктара сельгаставарыства Аляксандра Жылінскага, якому прысуджана 2-е месца ў сёлетнім раённым спаборніцтве сярод галоўных аграномаў, агранома па абароне раслін Андрэя Скраблевіча, агранома-насеннявода Святланы Асіпенка. Уважліва і пільна сачылі за ходам росту каласавых, іх паспяваннем, а потым і ўборкай брыгадзіры Сяргей Бяляўскі, Ігар Шчэрбіч, Галіна Хмуровіч — кожны, шчыра перажываў за будучы ўраджай.
…А пахвалявацца сёлета давялося. Майска-чэрвеньская спёка, а потым дажджлівы ліпень “адрэзалі” значны кавалак ад плануемага караваю. Да пачатку жніва рассветаўцы падышлі ў поўнай баявой гатоўнасці. Людзі добра разумелі, што ад іх зладжанасці, стараннасці, мабілізаванасці будзе залежаць ход уборачнай кампаніі. Уся наяўная тэхніка тут заўсёды рыхтуецца загадзя, у чым вялікая заслуга галоўнага інжынера Аляксея Пятрушы, які, да слова, стаў пераможцам у раённым спаборніцтве сярод калег па цэху, інжынера па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку Антона Казлова, рамонтнікаў і саміх механізатараў. Тэхнічны стан сельгасмашын і агрэгатаў уважліва кантралявалі брыга­дзіры трактарных брыгад Кірыл Шалянгоўскі, Дзмітрый Сяргееў, Сяргей Зносак, загадчык гаража Яўген Зайцаў.

З рассветаўскім размахам правялі чарговае жніво працаўнікі славутай гаспадаркі

Перадавыя аператары па сушцы збожжа Аляксандр Максіменка і Віталь Шалянгоўскі ў чарговы раз паказалі высокі клас работ

Уборачны атрад заўзята ўзяўся за справу. 12 наяўных камбайнаў выйшлі на рассветаўскую хлебную ніву, да іх далучылася звяно з 10 аўтамашын для адвозкі збожжа. Было арганізавана пастаяннае дзяжурства пажарнай машыны, тэхнічнай дапамогі. Што­дня ўсе працаўнікі вялі напружаную барацьбу за кожны каласок, кожнае зярнятка. З улікам усіх перыпетый надвор’я чакаемы ўраджай, пад які быў закладзены адпаведны падмурак, не ўдалося атры­маць у поўнай меры. Аднак, дзякуючы агульным намаганням, каравай усё ж выйшаў неблагі: валавы намалот збожжавых і зернебабовых склаў 12270 т пры сярэдняй ураджайнасці 39 ц/га, што стала найбольшымі паказчыкамі ў раёне. Намалочана таксама 1936 т рапсу. “Рассвет” поўнасцю разлічыўся з дзяржзаказам па пастаўках збажыны дзяржаве.
Перадавы экіпаж камбайна “Нью Холанд” у саставе Мікалая Дразда і яго сына Андрэя намалаціў да заканчэння жніва 1680,9 т збожжа. А ўсяго ў “Рассвеце” атрымалася ажно 10 экіпажаў-тысячнікаў (іх фотаздымкі размешчаны на 6-7 старонках).
Хутка дастаўлялі свежае збожжа на ток вадзіцелі. Восем з іх перавезлі звыш за тысячу тон, а некаторыя і больш за паўтары тысячы. Абсалютны лідар сельгаспрадпрыемства — Валерый Шчэрбіч: на яго рахунку — 2227,2 тыс.т. Выдатна працавалі таксама Іван Барысёнак, Сяргей Іваніцкі, Аляксандр Бабіч, Сяргей Крапіўніцкі. А рассветаўцы Дзяніс Сакабіцкі, Ігар Рудак і Юрый Нескаромны склалі тройку сёлетніх прызёраў на жніве сярод маладых вадзіцеляў.
Пашчыравалі і работнікі сушыльнай гаспадаркі. Нягледзячы на значныя аб’ёмы збожжа, прывозімага з палёў, яны хутка даводзілі зерне да ладу. Асабліва вызначыліся звёны ў саставе Аляксандра Максіменкі, Алега Ліса, Сяргея Каранкевіча, Віталя Шалянгоўскага, Уладзіміра Чарнышэвіча, а таксама Пятра Буціна, Сяргея Лагойкі, Мікалая Магаева і Яўгена Шырокага, якія адпаведна занялі першае і другое месцы ў сёлетнім раённым спаборніцтве.
Вось колькі ў “Рассвеце” герояў жніва! Але імі можна называць кожнага работніка, хто выконваў працоўныя абавязкі на сваім месцы. Немалаважнае значэнне меў клопат аб людзях. Дакладнай была арганізацыя працоўнага спаборніцтва, дастойнай — аплата працы, мелі месца маральнае і матэрыяльнае стымуляванне па ходу ўборачнай кампаніі, забеспячэнне работнікаў спецвопраткай, сродкамі аховы. Сваё важкае слова тут было сказана з боку кіраўніцтва, прафсаюзнага камітэта сельгаставарыста, ідэалагічных работнікаў. Своечасова ўдзельнікі жніва забяспеч­валіся гарачым харчаваннем — абеды і вячэры дастаўляліся прама ў поле.
Але, як і нале­жыць сапраўдным працаўнікам-рупліўцам, па вялікім рахунку ніхто не лічыць сябе героямі. Проста кожны выконваў і выконвае сваю работу — якасна, добрасумленна, так, як прывык. Хтосьці — за доўгія, гады, а хто — пераймаючы вопыт у старэйшых калег. А наперадзе — новыя работы, ўраджай іншых сельгаскультур, які трэба сабраць сёлета, а пра будучыя — паклапаціцца загадзя…
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара
і Максіма МІКЕШЫНА.

 

←На Гомельском радиозаводе рабочему оторвало несколько пальцев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика