Мінскія ратавальнікі выдалілі за суткі 3 асіныя гнязды — у садках і паліклініцы
![Мінскія ратавальнікі выдалілі за суткі 3 асіныя гнязды — у садках і паліклініцы](http://www.21.by/pub/news/2018/09/1536916713437418.jpg)
Фота: pixabay.com
Мінскія ратавальнікі 13 верасня выдалілі тры асіныя гнязды. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца сталічнага ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.
Ратавальнікаў выклікалі ў дзіцячыя садкі ў Ленінскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы. Таксама выклік паступіў з 25-й гарадской дзіцячай паліклінікі. У адным дзіцячым садку восы зрабілі сабе гняздо пад дахам, у другім — пад аконнай шыбай. У паліклініцы іх гняздо знайшлі ў шчылінах будынка.
Часцей за ўсё на выдаленне гнёздаў пчол, восаў або шэршняў ратавальнікаў выклікаюць ў жніўні-верасні. Да канца лета іх сем'і дасягаюць максімальнага памеру і становяцца найбольш актыўнымі. Ратавальнікі бясплатна прыбіраюць такія гнёзды ў дзіцячых садках, дамах састарэлых і інвалідаў, лякарнях ды iншых сацыяльных установах.
Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні ў Гродна ў дзіцячым садку восы масава пакусалі дзяцей. На месца выязджалі дзве брыгады "хуткай". Пяцёра дзяцей давялося шпіталізаваць у абласную дзіцячую лякарню.