Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які праходзіць у Мінску 8 — 15 верасня.
«Мы паспяхова выпускаем аптычныя сістэмы высокага распазнавання для спадарожнікаў, касмічныя люстэркі, апаратуру для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Сумесна з расійскімі калегамі беларускія спецыялісты распрацоўваюць перспектыўныя тэхналогіі, прымаюць удзел у праекце стварэння новага касмічнага апарата. Плануюць супрацоўніцтва па міжнароднай праграме «Сірыус». «Беларусь з’яўляецца паўнапраўным актыўным удзельнікам Камітэта ААН па выкарыстанні незямной прасторы ў мірных мэтах. Калі б не было іх, нашых касманаўтаў, наўрад ці б у Беларусі ўзяліся за гэту тэму. Але нам ужо было сорамна пасля распаду Савецкага Саюза не прадоўжыць касмічную тэму ў Беларусі, наколькі гэта магчыма. І сёння мы не шкадуем. Шмат было супраціўленняў, размоў, гэта была новая тэма для Беларусі. Але тым не менш мною былі прыняты рашэнні, перш за ўсё таму, што гэта самыя новыя тэхналогіі, якія пацягнулі за сабой цэлы сектар эканомікі. Гэта са-дзейнічае пад’ёму Беларусі на больш высокі ўзровень, і гэта са-дзейнічала таму, што Беларусь стала ў шэраг высокаразвітых, цывілізаваных дзяржаў. Атамная энергетыка, касманаўтыка — гэта новыя напрамкі развіцця Беларусі ў перыяд ужо яе незалежнасці і суверэнітэту», — сказаў Прэзідэнт.
На яго думку, у краіне не памыліліся, вырашыўшы займацца развіццём гэтай галіны, паколькі сёння ва ўсім свеце аб’ядноўваюць намаганні ў асваенні космасу. «І гэта з’яўляецца рухаючай сілай навукова-тэхнічнага прагрэсу. Сумесная праца вучоных, інжынераў, тэхнікаў, безумоўна, садзейнічае развіццю і іншых галін, росту нацыянальных эканомік», — перакананы Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што чалавек стагоддзямі імкнуўся да зорак, а пераадолеў зямное прыцяжэнне 57 гадоў таму. Па мерках развіцця цывілізацый — зусім нядаўна. «Але поспехі, якіх дабіліся спецыялісты гэтай галіны, уражваюць», — дадаў Прэзідэнт.
blr.belta.by.