Як дагледзіш зямлю – так яна і адплаціць

Источник материала:  
14.09.2018 — Разное

 

Як дагледзіш зямлю –  так яна і адплаціць
Як дагледзіш зямлю –  так яна і адплаціць
Зараз у многіх гаспадарках раёна ідзе ўборка кукурузы на сілас. Паступова запаўняюцца сянажныя траншэі і ў ААТ “Палессе АВМ”.

З галоўным аграномам гаспадаркі Аляксеем Васільевічам Васюхневічам мы прыехалі на адну з іх, каб паглядзець, як адбываецца працэс захавання кармоў. Там на «Амкадорах» працуюць  вопытныя работнікі –  Аляксей Паўлавіч Знавец і Фёдар Іванавіч Андрэйкавец.  І адзін,  і другі працуюць у гаспадарцы больш за трыццаць гадоў, таму справу гэтую ведаюць добра і робяць сумленна.

Ужо закрыты пяць сянажных траншэй, а зараз запаўняецца шостая. Дарэчы, дзве новыя былі  зроблены  работнікамі ПМК-24 літаральна за тыдзень да пачатку ўборкі кукурузы. Зараз ужо ўбрана 280 з 456 гектараў. Валавы збор склаў 9912 тон пры сярэдняй ураджайнасці 354 цэнтнеры з гектара.

– Кукуруза ў гэтым годзе выдалася на дзіва добрай, таму  спадзяёмся, што кармоў у нас будзе загатавана пра запас, – расказвае галоўны аграном.

Таксама ў ААТ “Палессе АВМ” пачалася ўборка цукровых буракоў, якія на сёння вырошчваюцца толькі ў шасці гаспадарках раёна. Тут пасеяна 100 гектараў гэтай культуры.

Але калі ліпеньскія даджды дапамаглі кукурузе і буракам узбуйнець, то вось сухі верасень не дае магчымасці добра ўзысці рапсу і іншым азімым.

– Тэрмінова трэба дождж, зямля сухая, дрэнна будзе ўсходзіць, – бядуе кіраўнік участка № 1 Мікалай Паўлавіч Дзямко, які асабіста сочыць за працэсам падрыхтоўкі глебы да сяўбы азімых збожжавых, якой па плану ў гаспадарцы 692 гектары. На “Джон Дзіры” працуе Мікалай Уладзіміравіч Акуліч, які з ранняй вясны да позняй восені ўзворвае, культывуе  раллю пад сяўбу.

– Старанны хлопец, робіць з толкам. Толькі так і трэба.  Бо як зямлю дагледзіш, так яна табе і адплаціць, – дадае кіраўнік.

Ганна  МЕЛЬНІК

Фота аўтара

←В Россонах годовалый ребенок выпил растворитель и попал в реанимацию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика