77 п'яных раварыстаў злавілі ў Баранавічах
13.09.2018 19:48
—
Разное
![77 п'яных раварыстаў злавілі ў Баранавічах](http://www.21.by/pub/news/2018/09/1536864161744445.jpg)
Фота: pixabay.com
77 п'яных раварыстаў злавілі супрацоўнікі ДАІ ў Баранавічах за студзень-жнівень 2018 года. Пра гэта ў інтэрв'ю радыё "Баранавічы.фм" распавёў старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ ГАУС Яўген Малевіч.
Агулам за восем месяцаў 2018-га нарады ДПС і супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі забралі з праезнай часткі 2931 парушальніка Правілаў дарожнага руху (ПДР). Сярод іх нецвярозымі былі 1253 пешаходы і 77 раварыстаў.