Мінскія міліцыянты выратавалі ад самагубства аспірантку ВНУ

Источник материала:  
13.09.2018 18:28 — Разное
Мінскія міліцыянты выратавалі ад самагубства аспірантку ВНУ
Фота: pixabay.com

Мінскія міліцыянты выратавалі ад самагубства 29-гадовую дзяўчыну. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося 13 верасня ў Фрунзенскім раёне сталіцы.

Да намесніка начальніка гараддзела міліцыі №1 Фрунзенскага РУУС Мінска Аляксея Жыгалава на вуліцы падышла жанчына і сказала, што ў доме непадалёк дзяўчына збіраецца скочыць з гаўбца восьмага паверха. Дзяўчына сядзела на гаўбцы, звесіўшы ногі наніз. 

Жыгалаў адправіўся на месца здарэння, узяўшы з сабой калегу — оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Дзмітрыя Ката. Кот, які быў у форменным абмундзіраванні, пайшоў у кватэру, дзе жыве дзяўчына. А Жыгалаў пад выглядам мінака пачаў размаўляць з ёй з вуліцы.

Падчас гэтай гутаркі прыбылі супрацоўнікі МНС і брыгада хуткай меддапамогі. Пасля гэтага Жыгалаў таксама пайшоў у кватэру.

На кухні кватэры ён пабачыў заплаканую маці. Яна паведамлі, што яе 29-гадовая дачка вырашыла забіць сябе праз неўзаемнае каханне. Дзяўчына — асьпірантка адной са сталічных ВНУ. Жыгалаў разам з маці прайшоў у пакой, дзе знаходзіўся гаўбец, каб працягнуць размову. Падчас гутаркі ён пабачыў, што дзяўчына рыхтуецца скочыць наніз. Міліцыянт падбег да яе якраз у той момант, калі яна адштурхнулася рукамі, і паспеў схапіць за талію. На дапамогу калегу прыбег Кот, які быў у кватэры. Удваіх міліцыянты выцягнулі дзяўчыну з гаўбца і перадалі медыкам.

←У«ВИА Гры» новая солистка. Состав группы теперь выглядит вот так: фотофакт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика