У КСУП “Агра-Солы” Смаргонскага раёна прайшоў семінар па вырошчванні гібрыдаў кукурузы
З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася дырэктар “Агра-Солаў” Вольга Лук’яненка. Яна адзначыла, што сёлета ў гаспадарцы было пасеяна насенне 15 гібрыдаў кукурузы французскай, украінскай і беларускай селекцыі, якое прапанавалі розныя фірмы-вытворцы. Потым на кукурузных палях праводзіліся доследы, падчас якіх было ўстаноўлена, што сёлетні вясенне-летні сезон быў спрыяльным для развіцця ўсіх гібрыдаў гэтай расліны.
У семінары ўдзельнічалі прадстаўнікі дзвюх фірмаў – “Сінгента” і “Салвэй Лімітэд”, якія займаюцца селекцыяй, вытворчасцю і продажам сельскагаспадарчых культур.
Перад удзельнікамі семінара выступае з уступным словам дырэктар КСУП “Агра-Солы” Вольга ЛУК’ЯНЕНКА.
Удзельнікі семінара на кукурузным полі.
Аб кукурузе расказвае прадстаўнік фірмы “Сінгента”.
Прадстаўніца “Салвэй Лімітэд” звяртае ўвагу прысутных на гібрыды кукурузы, насенне якой пастаўляе гэта фірма.
Удзельнікі семінара аглядаюць кукурузу.
Дырэктар КСУП “Агра-Солы” Вольга Лук’яненка з кукурузнымі пачаткамі.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.