Кобринская делегация приняла участие в областном фестивале-ярмарке «Дожинки-2018»

Источник материала:  
13.09.2018 — Разное

Абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2018” прайшоў у горадзе Высокае.

Высокае — заходні горад краіны, налічвае пяць тысяч жыхароў, мае цікавую гісторыю, летапіс якой вядзецца з XIV стагоддзя. Сустракаў горад гасцей адноўленымі фасадамі будынкаў і палепшанай інфраструктурай. Рэчка Пульва ўмоўна падзяляе горад на дзве часткі. Старажытныя цагляныя дамы, касцёл, драўляныя хаты і шматпавярхоўкі арганічна і ўтульна жывуць на адных вуліцах. Спалучэнне гісторыі і сучаснасці – сапраўдная разынка гасціннага гарадка.

Галоўныя святочныя гулянні былі наладжаны ў цэнтры – па перыметры гарадскога сквера быў разгорнуты кірмаш, у якім прынялі ўдзел больш за 80 арганізацый і прадпрыемстваў вобласці. Кобрыншчыну прадстаўлялі ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”, раённае спажывецкае таварыства, філіял ААТ “Магатэкс у Кобрыне”, фірмы “Сегрэта”, “Экстрада” і іншыя прыватныя прадпрыемствы. Гандлёвыя кропкі заклікалі да сябе бяспройгрышнымі латарэямі, дэгустацыямі і прыемнымі цэнамі.

Прадстаўлялі сябе і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы вобласці, сярод якіх былі Кобрынскі дзяржаўны політэхічны каледж і Кобрынскі дзяпжаўны ліцэй сферы абслугоўвання. Кожны з наведвальнікаў павільёнаў мог бліжэй пазнаёміцца з работай навучальных устаноў, пагутарыць з педагогамі і кіраўніцтвам.

Знайшоў сваё месца на выставе тэхнікі і знакаміты чырвоны аўтамабіль “Джылі”, сабраны з пазлаў фірмы “Палессе”.

Паабапал цяністых тратуараў сквера размясціўся “Горад майстроў”. Тут жадаючыя маглі набыць сувенірную прадукцыю, паназіраць за працай ганчара, набыць вышыванку, даведацца пра гісторыю ручнікоў, пазнаёміцца з саломапляценнем. Умельцаў Кобрыншчыны прадстаўляў Дом рамёстваў Дзівінскага цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама рамеснік Іван Пархуцік з Хідрынскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Традыцыйная і самая яскравая частка свята — урачыстае шэсце дэлегацый. Атрыбутам кобрынскай дэлегацыі былі сінія стужкі і белыя кепкі. Суправаджалі дэлегацыю заліхвацкія музыкі.

Героямі свята сіалі  пераможцы абласнога спаборніцтва —  камбайнеры, вадзіцелі, аператары збожжатокаў, старшыні гаспадарак.

Афіцыйную частку распачаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс, які падзякаваў гараджанам за працу па падрыхтоўцы Высокага да свята. Звяртаючыся да аграрыяў, старшыня аблвыканкама павіншаваў хлебаробаў са святам і адзначыў, што яны годна справіліся з пастаўленымі задачамі. Жніво стала сур’ёзным экзаменам. Нягледзячы на перашкоды надвор’я, сёлетні каравай склаў 930 тон збожжа пры сярэдняй ўраджайнасці 29 ц/га. Кобрыншчына ўвайшла ў лік гаспадарак, якія ўнеслі важкі ўклад у абласны каравай – 70 тысяч тон збожжа. Старшыня аблвыканкама падзякаваў і гаспадаркам, якія паказалі самую высокую ўраджайнасць, сярод якіх — ААТ “Агра-Кобрынскае”, дзе ўраджайнасць склала 53 ц/га. Анатолій Ліс нагадаў, што наперадзе – новыя задачы: падрыхтоўка жывёл да зімова-стойлавага перыяду, нарыхтоўка кармоў, уборка кукурузы, цукровых буракоў і сяўба.   

Анатолій Ліс прыняў удзел ў святочнай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў. Далучыліся да віншаванняў і ўручэння заслужаных узнагарод першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Токар, старшыня Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Валерый Іваноў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Ламакіна, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мурашкін, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук, які ўручыў Ганаровую грамату дырэктару ААТ “Пакроўскі” Віктару Свянтэцкаму і старшыні прафкама гаспадаркі Юрыю Голубу за дасягненні высокіх паказчыкаў у рабоце гаспадаркі.

Ганаровымі граматамі ў конкурсе сярод лепшых кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці па выніках 2017 года былі ўзнагароджаны дырэктар ААТ “Гарадзец-агра” Іван Цецярук, які заняў 3 месца сярод кіраўнікоў рэарганізаваных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. 2-е месца ў гэтай жа намінацыі заняў дырэктар ААТ “Раданежскае” Уладзіслаў Балабушка. Другую пазіцыю сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю малочнай прадукцыі, заняў дырэктар ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” Руслан Чыбатар.

Канцэртная праграма распачалася з уручэння Анатолію Лісу галоўнага сімвала свята – збожжавага снапа.  

Старшыням райвыканкамаў, у тым ліку і Міхаілу Грышкевічу былі ўручаны духмяныя караваі.

Па традыцыі ў рамках фестывалю-кірмашу праводзіўся абласны этап сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, на які прыехалі пераможцы раённых этапаў. Кобрыншчыну прадставіла сям’я Палхоўскіх з Астроміцкага сельсавета. Канкурсантам патрэбна было прадставіць візітную картку, выставу сямейных дасягненняў, праявіць свае кулінарныя і творчыя здольнасці. Усяго на конкурс было заяўлена 12 сямей.

Прадстаўнікі Кобрыншчыны занялі пятае месца.

Свята працягвалася да вечара. Фінальнай кропкай стаў феерверк, які яркімі фарбамі асвятліў неба над Высокім.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота аўтара і Рамана Мельніка.

←Узбекистан предложил Беларуси разработку своих нефтяных месторождений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика