Добрые дела от Красного Креста. За лето активистами общественного объединения на Ушаччинге проведено три благотворительные акции

Источник материала:  
13.09.2018 — Разное

Ушацкая раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа працягвае плённую дзейнасць па падтрымцы неабароненых катэгорый насельніцтва. За летні перыяд актывістамі грамадскага аб’яднання праведзена тры дабрачынныя акцыі.

Так, у чэрвені надзвычай актыўна праходзіў збор рэчаў першай неабходнасці для малазабяспечаных грамадзян – ушачане прыносілі не толькі адзенне, абутак, але і кнігі, канцылярскія прыналежнасці. Рэчы вельмі хутка знайшлі сваіх адрасатаў.

Не засталіся па-за ўвагай Чырвонага Крыжа нядобранадзейныя ячэйкі грамадства. Пры падрыхтоўцы школьнікаў да лагернай змены (зрэшты, наведвалі аздараўленчыя летнікі практычна ўсе дзеці з адзначанай катэгорыі сямей) ім сабраны ўніверсальныя гігіенічныя наборы.

Завяршыла ж летнюю чараду добрых спраў акцыя “Дзеці ідуць у школу”. Адзенне, абутак, канцылярскія тавары перададзены 10 малазабяспечаным сем’ям, у якіх ёсць вучні.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←В Гродно осы напали на детей в детском саду. Пять малышей в больнице (+ видео)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика