Областные "Дожинки-2018" пройдут в Верхнедвинске 28 сентября
12.09.2018
—
Разное
>
Верхнядзвінск прыме абласныя "Дажынкі-2018" 28 верасня,—заявілі на пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі пад кіраўніцтвам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева.
Падрыхтоўка да свята пачалася яшчэ ў мінулым годзе. Найбольш актыўна работы ішлі летам. Цяпер ідзе будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу, рэканструкцыя СШ №2, РЦКНТ, Юбілейнай плошчы, капітальны і бягучы рамонт жылога фонду, камунікацый. Прыводзяць у парадак свае ўладанні ўстановы, арганізацыі і гаспадары прыватных дамоў.