Абрад “Пярэпыты” прайшоў у Жырмунах. Відэааператары тэлеканала “Беларусь-3” знялі яго для перадачы “Наперад у мінулае” (Фота, Відэа)
На жырмунскай зямлі з даўніх часоў захаваўся абрад “Пярэпыты”. Работнікі мясцовага Цэнтра культуры і вольнага часу запісалі яго ад жыхаркі аграгарадка Браніславы Адамаўны Гаркоўскай. Паводле абраду спярша, чым засылаць сватоў, высылалі куму-перапытчыцу да бацькоў нявесты, каб удакладніць згодныя ці не аддаць яе замуж. Бо калі хлопец прыходзіў у сваты і яму адказвалі, лічылася ганьбай. Калі пярэпыты былі ўдалымі, тады засылалі сватоў, а на браму вешалі ручнік, каб паказаць усім у вёсцы, што тут жыве дзяўчына на выданні, якая дала згоду на сватанне.
З захаваннем усіх абрадавых элементаў гаспадыня і гаспадар — Святлана і Іван Вараноўскія, дачушка Волечка — Вераніка Нявера, жаніх — Яраслаў Жукоўскі, цётка-перапытчыца — Святлана Чарнель, сыночак Міхась — Алег Жукоўскі распавялі, як адбывалася гэтае дзейства раней. А Марыя Васюкевіч, Таццяна Цевель, Алена Дзям’янава, Марыяна Масюль, Людміла Комінч і Аляксандра Прыгодзіч упрыгожылі абрад народнымі вясельнымі песнямі сваёй мясцовасці.
Падрабязней чытайце на старонках “ВГ”.