Асіповічы: хроніка здарэнняў
РАУС
На мінулым тыдні выяўлена 2 трупы, у тым ліку жанчыны-самазабойцы. З дому 78-гадовай пенсіянеркі прапала 100 рублёў. Паступіла заява ад жыхаркі в. Цэль аб угоне машыны і 7 — ад асіпаўчан аб крадзяжах з аўтамабіляў колавых і калодкавых каўпакоў. На тарфяным возеры паблізу аг. Карытнае затрыманы 2 бабруйчаніны, якія 6 верасня незаконна здабылі 59 асобін рыбы. Складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на гараджаніна і жыхара Ліпеня, у домаўладаннях якіх выяўлена і канфіскавана адпаведна 228 і 5600 кг незаконна набытага лому чорнага металу.
РАСК
Пракуратурай раёна распачаты крымінальныя справы ў дачыненні да мужчыны, што сістэматычна збіваў жонку, і раней судзімага жыхара в. Градзянка, які нанёс цялесныя пашкоджанні брату.
0,1058 г марыхуаны выяўлена ў ходзе санкцыянаванага агляду ў доме раней не судзімага жыхара в. Забалацце.
5 верасня ўзбуджаны 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу колавых каўпакоў з 4 аўтамабіляў на вул. Сташкевіча і 60 гадоў Кастрычніка; на наступны дзень — па аналагічным здарэнні, што адбылося на вул. Р.Кунько.
250 л дызпаліва коштам 335 руб. выкраў трактарыст-бабруйчанін у транспартнага прадпрыемства на 2 аўтазапраўках у нашым раёне.
ДАI
Адбылося 5 ДТЗ. Папярэджана 93 парушэнні ПДР, прыцягнута да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі, 7 “бяспраўнікаў” і 21 пешаход, што з’яўляўся ў цёмны час сутак на неасветленых дарогах без святлоадбівальных элементаў.
Увага! Па 16 верасня працягваецца правядзенне комплексу прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам вадзіцеляў, пешаходаў, веласіпедыстаў, уладальнікаў гужавога транспарту, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
Дэпартамент аховы
Да адказнасці прыцягнута 7 парушальнікаў ПДР, 8 і 1 тых, што з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах і ўчынілі дробнае хуліганства, 2 — за іншыя правапарушэнні.
IАЖіРС
Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання.