Першыя на спартыўны гумар
З 29 па 31 жніўня ў Жыткавіцкім раёне, на беразе возера Белае, прайшоў маладзёжны турыстычны злёт “Адзінства-2018”, прысвечаны 100-годдзю УЛКСМ.
У праграму спаборніцтваў уваходзілі турысцкія і творчыя конкурсы і спаборніцтвы: прадстаўленне лагера, творчы нумар, пераадоленне паласы перашкод, спартыўнае арыентаванне, валейбол, перацягванне каната і турыстычная страва.
Каманда нашага раёна па выніках спаборніцтваў заняла першае месца ў жартоўнай паласе перашкод, другое месца – у прыгатаванні стравы (дранікі), трэцяе – афармленні лагера. У камандным заліку наша зборная заняла дзявятае месца з дваццаці каманд-удзельніц.
Прызёрам спаборніцтваў другі год запар выйшла каманда з Жыткавічаў, другое месца – у турыстаў Мазыра, трэцяе – у жлобінскай моладзі.
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама выказаў падзяку арганізацыям раёна і аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за падтрымку і камплектаванне зборнай.
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Крысціны БРАІМ.