Крымінал-дайджэст
Сумка з золатам
Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса па факце крадзяжу сумкі, у якой знаходзіліся: залаты ланцужок, два залатыя бранзалеты, залаты пярсцёнак, біжутэрыя, два пакункі кавы, 5 кілаграмаў цукерак, басаножкі, лекі, патэльня, прадметы асабістай гігіены. Маёмасная шкода склала 1300 рублёў.
Асоба злодзея не высветлена.
Будзе ведаць усе навіны
Невядомы абрабаваў дом у Пцічы, па Савецкай вуліцы, адкуль вынес прыёмнік лічбавага тэлебачання. Маёмасная шкода склала 40 рублёў. Вядзецца следства.
Залатая рыбка
Жыхар Макарычаў З. завалодаў дадзенымі пластыкавай карткі спадарыні В. У выніку ўладальніца карткі страціла 682 рублі. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 Крымінальнага кодэкса.
На таго напалі
60-гадовы жыхар Вышалава незаконна лавіў сеткай рыбу на возеры Рэчышча. За ўрон прыродзе, а налавіў аматар юшкі 18 шчупакоў, 73 плоткі, 5 акунёў і два яршы, ён мусіць кампенсаваць у памеры 3283 рублі. Узбуджана крымінальная справа.
Нешта будуе
Невядомы пранік у цэх па вырабе паддонаў па вуліцы Першамайскай у Петрыкаве, адкуль выкраў тры пісталеты для забіцця цвікоў маркі CN-90 коштам 550 рублёў кожны, тры пісталеты для забіцця цвікоў маркі CN-65 коштам 504 рублі кожны.
Прычыненая шкода ТАА “АРД Паслугі плюс” склала 3162 рублі.
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Па матэрыялах РАСК.