У ДТЗ пад Калінкавічамі загінуў двухгадовы хлопчык
11.09.2018 10:20
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У аўтааварыі каля вёскі Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна 10 верасня загінуў двухгадовы хлопчык. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
ДТЗ адбылося каля 16-й гадзіны. Мясцовы жыхар на "Фальксвагене" не справіўся з кіраваннем, выехаў з дарогі і ўрэзаўся ў апору лініі электраперадачы. Двухгадовы хлопчык, які ехаў пасажырам у аўто, памёр пры дастаўцы ў лякарню.