Лета яшчэ будзе з намі

Источник материала:  
11.09.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Лета яшчэ будзе з намі

У бліжэйшыя некалькі дзён метэаролагі прагназуюць на тэрыторыі раёна камфортнае надвор’е, без ападкаў.

Сёння, 11 верасня, усталюецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ападкаў не прагназуецца, вецер — неістотны. Удзень паветра прагрэецца да +23 °С, ноччу — 14…15 градусаў цяпла.

У сераду, 12 верасня, будзе больш ветрана: паўднёва-заходні вецер — 7 — 9 метраў за секунду, а пры парывах — да 13. Дзённая тэмпература — + 22…+24 °С, у начныя часы — да 18 градусаў са знакам “+”.

У чацвер нас чакае паніжэнне тэмпературы: дзённая складзе ўсяго +19…+21 °С, а ноччу  слупок падымецца ўсяго да 12 градусаў вышэй за нуль. Воблачнасць з праясненнямі — на працягу дня, без ападкаў, паўночны вецер — да 6 м/с.

У пятніцу сіноптыкі абяцаюць нам суцэльную воблачнасць, але без дажджу, вецер неістотны. Удзень — +17…+19 °С, ноччу — +11…+13 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступных паведамленнях.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Задержание в прямом эфире, или Быт блогера-оппозиционера в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика