На стаянцы каля мінскага гіпермаркета кіроўца пераехаў мужчыну і ўцёк
10.09.2018 13:59
—
Разное

Фота: halva.by
На стаянцы гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Экспабел" каля гіпермаркета "Бігз" 38-гадовы мінчук на Mercedes-Benz GL 350 пераехаў 47-гадовага жыхара сталіцы, які ляжаў на праезнай частцы. Як удакладняе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, здарэнне адбылося 9 верасня каля 13.15.
Пешаход пры ДТЗ атрымаў розныя траўмы і быў шпіталізаваны. Кіроўца ўцёк з месца здарэння. Выявіць яго ўдалося падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, і кіроўца, і пешаход былі нецвярозыя. Праўда, кіроўца заяўляе, што выпіў толькі пасля ДТЗ.
Праваахоўнікі правяраюць гэтую інфармацыю і абставіны ДТЗ.