Урадзілі кавуны ў Дуброве

Источник материала:  
10.09.2018 — Разное

Урадзілі  кавуны  ў ДубровеУжо дзесяць гадоў жыхарка невялічкай вёсачкі Дуброва нашага раёна Яніна Рыгораўна Казлоўская з ахвотай займаецца вырошчваннем кавуноў на сваім прысядзібным участку.

Каля паўтары соткі зямлі пенсіянерка выдзяляе пад іх. У пачатку мая сее, а ў канцы ліпеня ўжо можна смакаваць першы ўраджай.
Насенне некалькіх гатункаў выбірае з вырашчаных пладоў. Дарэчы, кавун – непатрабавальная ягада, добра расце ў гаспадыні на звычайным чарназёме без унясення якіх-небудзь угнаенняў, без пастаянных паліваў. Толькі адзіная асаблівасць пасеву кавуноў у Яніны Рыгораўны: каб ураджай быў багаты, садзіць іх побач з бульбай. Штогод і вырастаюць сакавіта-смачныя кавуны. Родзічы, суседзі, знаёмыя з задавальненнем дэгустуюць паспелы ўраджай.

Сёлета ў агародзе Я.Р. Казлоўскай можна знайсці кавуны розных памераў і колераў, ёсць нават парачка жоўтых. Усяго максі-ягад на максі-градцы яшчэ шмат, каля двухсот.

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.

←Двойное ДТП совершил водитель Mercedes-Benz в Столине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика