У ДТЗ пад Наваполацкам загінулі тры чалавекі
10.09.2018 10:18
—
Разное

Фота: uvd.vitebsk.gov.by
У ноч з 9-га на 10 верасня пад Наваполацкам здарылася аўтааварыя са смяротным вынікам, паведамляе uvd.vitebsk.gov.by.
ДТЗ адбылося ў 23.50 на дарозе Полацк-Наваполацк. Там сутыкнуліся Volkswagen Transporter і Volkswagen Golf. Пры ўдары легкавік перакуліўся, а мікрааўтобус з'ехаў у кювет, у яго адваліўся рухавік.
Абодва кіроўцы пры ДТЗ загінулі на месцы аварыі, пасажыраў даставілі ў лякарню. 44-гадовая пасажырка "Фальксваген Гольф" памерла ў 2 гадзіны ночы.
Паведамляецца, што ў легкавым аўтамабілі ехалі работнікі прадпрыемства "Палімір".
Акалічнасці аварыі высвятляюцца.