У Брэсце аўтакран зваліўся з моста (відэа)
10.09.2018 08:40
—
Разное

Фота: realbrest.by
У Брэсце аўтакран зваліўся з будоўлі моста. Пры здарэнні тэхніка была моцна пашкоджаная, і адрамантаваць яе немагчыма, перадае тэлеканал АНТ.
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Паплаўскага. Прычына, па якой кран зваліўся з моста, дагэтуль невядомая. Адны відавочцы кажуць, што аўтакран ехаў з паднятай стралой, якая пераважыла машыну. Іншыя мяркуюць, што кансоль бэлькі, на якой стаяў кран, не вытрымала яго вагі.
Кіроўца паспеў выскачыць з кабіны ў апошні момант. Пацярпелых пры здарэнні няма.