Вёсачка Ёткішкі Воранаўскага раёна прымала гасцей (Фота)
09.09.2018
—
Разное
Сонечны нядзельны дзянёк стаў добрым дадаткам да настрою вяскоўцаў, якія гасцінна сустракалі на сваёй зямлі суседзяў. Жыхары вёсачкі Таўзгіняны ў рамках традыцыйнага свята “Будзь здаровы, гаспадар, будь здарова, гаспадыня” са зваротным візітам і поўным кошыкам падарункаў завіталі сёння ў Ёткішкі. Канцэртная праграма, падрыхтаваная сумеснымі намаганнямі Паляцкішскага і Больцініцкага цэнтраў культуры, была напоўнена шчырымі пажаданнямі малой радзіме жыць і квітнець надалей. Несумненна, пра гэта думалі і ўсе прысутныя, бо вёска — гэта іх жыццё.
Падрабязней пра цікавыя моманты гэтага свята вы даведаецеся са старонак “ВГ”.
Галіна ШЛЕМПА.
Фота аўтара.



















































