Траіх хлопцаў, што ўцяклі з СПТВ у Магілёве, злавілі на будоўлі ў Маскве

Источник материала:  
09.09.2018 14:28 — Разное
Траіх хлопцаў, што ўцяклі з СПТВ у Магілёве, злавілі на будоўлі ў Маскве
Фота: СТВ

Траіх падлеткаў, што ўцяклі з СПТВ №2 у Магілёве, знайшлі на адной з маскоўскіх будоўляў. Як паведамляе сайт УУС Магілёўскай вобласці, непаўнагадовыя хлопцы знаходзіліся ў летніку “Адраджэнне” пры Магілёўскай епархіі ў Мсціслаўскім раёне і самавольна сышлі адтуль 30 жніўня.

Затым хлопцы накіраваліся ў Расію шукаць  там працу, каб не праходзіць навучанне ў спецустанове.

Знайшлі хлопцаў пры дапамозе маскоўскай паліцыі — усе яны працавалі на будоўлі падсобнымі рабочымі. Цяпер ўцекачоў перадалі прадстаўнікам СПТВ.

←Сбежавших из могилевского спецучилища подростков нашли на стройке в Москве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика