Пад Смаргонню перакуліўся самаробны трактар, кіроўца загінуў
08.09.2018 14:55
—
Разное

Фота: ДАІ
Пад Смаргонню загінуў вясковец, які ехаў на самаробным трактары. Здарэнне адбылося ў аграгарадку Крэва, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.
Трактар перакуліўся літаральна на роўным месцы і стаў на абочыні коламі ўверх. Кіроўца загінуў на месцы, а яго жонка, што ехала ў якасці пасажыркі, шпіталізаваная.
Транспартны сродак не быў зарэгістраваны.