П’яны мінчук памыліўся кватэрай і заснуў на канапе ў незнаёмай жанчыны

Источник материала:  
08.09.2018 12:49 — Разное
П’яны мінчук памыліўся кватэрай і заснуў на канапе ў незнаёмай жанчыны
Кадр з фільма "Іронія лёсу"

Кур’ёзная гісторыя, якая амаль паўтарае сюжэт савецкага фільма “Іроні лёсу”, здарылася ў Фрунзенскім раёне Мінска. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, нецвярозы мужчына, які жыве на вуліцы Лабанка, памыліўся з домам і паспрабаваў адчыніць дзверы чужой кватэры, але нічога не атрымалася.

Паколькі кватэра знаходзілася на першым паверсе, ён залез у яе праз балкон, увайшоў у пакой і лёг спаць на канапу.

Гаспадыня кватэры не адразу пачула шум, бо знаходзілася ў іншым пакоі. Пазней яна знайшла нечаканага госця, які спаў на яе канапе, і выклікала міліцыю.

Высветлілася, што мужчына жыве ў суседнім доме, а яго кватэра размешчаная гэтак сама.

На яго склалі пратакол за спажыванне алкаголю ў грамадскім месцы.

←В Быховском райисполкоме прошло заседание общественно-консультативного совета по развитию предпринимательства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика